Местное время
МЫ В ВК
:: ::

Новости

22 мая 2020 г.

Лоеў. Насельніцтву аб бяспекі

Не за гарамі канец навучальнага года, шмат у каго час адпачынкаў і, напэўна, людзі дачакаюцца гарачых дзянькоў. І тады пляжы, дазволеныя месцы для купання, пачнуць запаўняцца жадаючымі сонечнага загару і тымі, хто захоча астудзіцца ў свежай вадзе. Як паказвае статыстыка, штогод адбываюцца няшчасныя выпадкі на вадзе сярод дарослых у перыяд купальнага сезону і не толькі, не выключаючы дзіцячай смяротнасці.

З мэтай папярэджання насельніцтва работнікі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, таварыства выратавання на водах і карэспандэнт мясцовай газеты «Лоеўскі край» правялі рэйд па месцах купання ў берагавой лініі ракі Дняпро. У ходзе мерапрыемства работнікі МНС з прадстаўніком выратавальнай станцыі размясцілі навучальны матэрыял на стэндах, абнавілі шыльды ў забароненых для купання месцах. Усім, хто знаходзіўся ля вады, у тым ліку аматарам рыбнай лоўлі, уручылі памяткі і нагадалі правілы бяспечных паводзін.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Новости

Введите заголовок