Местное время
МЫ В ВК
:: ::

Новости

05 апреля 2023 г.

У Гомелі «плюсуе» вялікая вада. Матырыял газеты «Звязда»

У Гомелі «плюсуе» вялікая вада. За апошнія суткі яе ўзровень на рацэ Сож на тэрыторыі абласнога цэнтра дасягнуў адзнакі ў 565 сантыметраў і перавысіў небяспечна высокі «парог» ужо на 65 сантыметраў. З-за паводкавай сітуацыі даволі напружаная сітуацыя ў прыбярэжнай гарадской тэрыторыі ў раёне вуліцы Палявой. Вада з рачной поймы тут актыўна адваёўвае ў сушы агароды, падворкі, жылыя дамы і ўчасткі дарог агульнага карыстання.

Аператыўна рэагуюць на развіццё паводкавай сітуацыі ў Гомелі і спецыялісты Гомельскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах. З боку затопленых цэнтральнага пляжа і дарогі, што якраз вядзе да тэрыторыі Якубоўкі, супрацоўнікі таварыства ратавання на водах правялі маніторынг сітуацыі. Пляжная інфраструктура амаль цалкам пайшла пад ваду, звяртаюць увагу спецыялісты, можа быць небяспечнай для плавальных сродкаў насельніцтва.

— Ва ўмовах вялікай вады мы настойліва рэкамендуе людзям адмовіцца ад самастойнага перамяшчацца па падтопленай тэрыторыі, і ні ў якім разе не рабіць гэтага пасля ўжывання алкагольных напояў. У рэгіёне з пачатку года тры чалавекі патанулі менавіта на разліве рэк. Загінулыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, — адзначыў спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах Нікіта Лісоўскі. — Паводкавую сітуацыю неабходна абавязкова ўлічваць пры планаванні адпачынку на прыродзе. Напрыклад, летась у Мазырскім раёне чатыры дзяўчыны пайшлі на пікнік на бераг ракі. Яны заблудзіліся на пойме, а з-за таго, што талыя воды вельмі хутка падымаліся, апынуліся ў небяспечным становішчы. Дзяўчын эвакуіравалі, на шчасце, ніхто з іх не пацярпеў.

zviazda.by


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Новости

Введите заголовок